БЕЛ Ł РУС

У Маскве памерла актрыса Наталля Крачкоўская

3.03.2016 / 9:36

Заслужаная артыстка Расіі Наталля Крачкоўская памерла ў Маскве ва ўзросце 77 гадоў.

Апошнія дні актрыса знаходзілася ў рэанімацыі Першай гарадской бальніцы, куды была шпіталізавана ў канцы лютага з-за боляў у сэрцы.

Дактары, якія паставілі папярэдні дыягназ «інфаркт міякарда», ацэньвалі стан Крачкоўскай як вельмі цяжкі.

Наталля Крачкоўская нарадзілася 24 лістапада 1938 года ў Маскве.

На рахунку актрысы — больш за 80 фільмаў. Сярод самых вядомых карцін з яе ўдзелам — «Іван Васільевіч мяняе прафесію», «12 крэслаў», «Гэтая вясёлая планета», «Пакроўскія вароты» і іншыя.

Крачкоўская, як правіла, іграла другарадныя, але прыкметныя і характарныя ролі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула