БЕЛ Ł РУС

Пуцін узнагародзіў жонку Мядзведзева ганаровай граматай

3.03.2016 / 19:44

Кіраўнік Фонду сацыяльна-культурных ініцыятыў, жонка прэм'ер-міністра Расіі Святлана Мядзведзева узнагароджаная ганаровай граматай за подпісам прэзідэнта Уладзіміра Пуціна за актыўны ўдзел у аднаўленні Кранштацкага марскога сабора. Адпаведны дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

ТАСС

«Мядзведзева ўзнагароджаная ганаровай граматай прэзідэнта «За вялікі ўклад у рэалізацыю мерапрыемстваў па аднаўленні Кранштацкага марскога сабора ў імя Свяціцеля Мікалая Цудатворца», — адзначаецца ў распараджэнні.

У 2015 годзе Мядзведзева атрымала найвышэйшую царкоўную ўзнагароду для жанчын — ордэн Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі першай ступені. Такім чынам быў адзначаны яе ўклад у адраджэнне Праабражэнскага храма ў Москве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула