БЕЛ Ł РУС

British Airways дапаможа пасажырам кінуць піць і курыць

4.03.2016 / 16:43

Nashaniva.com

На далёкамагістральных рэйсах авіякампаніі British Airways пасажырам прапануюць праслухаць запісы гіпнатэрапеўта Марка Боўдэна аб тым, як перастаць піць або кінуць курыць.

britishairways.com

Вандроўнікі змогуць паслухаць серыю з пяці 30-хвілінных аўдыёпраграм, перадае Lenta.ru са спасылкай на ETB Travel News. Яны ўключаюць запісы аб тым, як схуднець, кінуць піць і курыць, прымусіць сябе есці больш садавіны і агародніны, а таксама глядзець на жыццё больш пазітыўна.

Запісы, як спадзяюцца прадстаўнікі авіякампаніі, дапамогуць слухачам перабудаваць сябе на новы, больш здаровы лад жыцця.

У сваю чаргу Марк Боўдэн параўнаў аўдыякурс з фізічнымі практыкаваннямі — «чым больш і часцей вы яго слухаеце, тым большы ўплыў ён аказвае на вас».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула