Прэзідэнт Польшчы трапіў у ДТЗ
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда трапіў у ДТЗ. У лімузіна, у якім знаходзіўся прэзідэнт, лопнула задняя шына, кіроўцу прыйшлося збочыць у кювет. Польская ўрадавая ахова пачала расследаванне абставінаў аварыі
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда трапіў у ДТЗ на шашы A4, падчас паездкі з Карпач у Левін-Бжэскі. Як паведамляе польская радыёстанцыя RMF FM, лімузін, у якім знаходзіўся Дуда рухаўся з досыць высокай хуткасцю, калі ў яго лопнула задняя шына.
Кіроўца здолеў пазбегнуць сутыкнення з сустрэчнымі аўтамабілямі, лімузін з прэзідэнтам трапіў у кювет, адзначае радыёстанцыя. А выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў ні Анджэй Дуда, ні хто-небудзь з людзей. Дуда перасеў у іншы аўтамабіль з картэжа і працягнуў свой шлях.
Сам Дуда ў інтэрв'ю TVN распавёў, што аўтамабіль занесла ў кювет, і пры гэтым ніхто не пацярпеў. Паводле слоў прэзідэнта, «ніякай сур'ёзнай аварыі не адбылося». Дуда таксама падкрэсліў, што кіроўца «паводзіў сябе выдатна». Ён адзначыў, што тэарэтычна гэта не павінна было адбыцца, таму як шыны павінны рэгулярна правярацца.