БЕЛ Ł РУС

ЗВР Беларусі за люты крыху выраслі

5.03.2016 / 12:17

Па выніках лютага 2016 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 84,2 млн. долараў ЗША і, па папярэдніх звестках, на 1 сакавіка 2016 г. склалі 4 111,0 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 99,5 млн. долараў ЗША і на 1 сакавіка 2016 г. склаў 4 375,2 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама паступленні ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў аказала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула