БЕЛ Ł РУС

Пры сутыкненні легкавіка з МАЗам загінулі дзве жанчыны, паўтарагадовая дзяўчынка трапіла ў бальніцу

5.03.2016 / 13:21

Інцыдэнт, адбыўся 5 сакавіка прыблізна 11.00 на скрыжаванні вуліц Савецкай і Першамайскай. У выніку ДТЗ дзве жанчыны, якія ехалі ў легкавым аўтамабілі, памерлі ад атрыманых траўмаў на месцы аварыі.

Жанчына 1986 года нараджэння, якая кіравала «Рэно-Меган» і яе паўтарагадовая дачка, якая ў момант ДТЗ знаходзілася ў дзіцячым аўтакрэсле, таксама пацярпелі і былі шпіталізаваны.

Вядома, што легкавая машына здзяйсняла манеўр левага павароту, а МАЗ рухаўся насустрач. Па факце аварыі праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула