БЕЛ Ł РУС

Таксіст зляцеў з моста ў Брэсце і застаўся жывы ФОТА

6.03.2016 / 13:39

Nashaniva.com

Адбылося ўсё раніцай 6 сакавіка 2016 года на спуску з чыгуначнага моста на вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці. Як распавёў сам кіроўца, ён не даў рады кіраванню, калі аўтамабіль занесла на закругленні дарогі.

Машына пераскочыла невысокі бардзюр і скацілася ўніз.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, прыбылі прадстаўнікі МНС, бо прыйдзецца даставаць машыну з дапамогай крана, паведамляе Віртуальны Брэст.

На шчасце, ніхто не пацярпеў, кіроўца самастойна змог пакінуць не вельмі пашкоджаны аўтамабіль, а пасажыраў, паводле інфармацыі відавочцаў, у таксі не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула