БЕЛ Ł РУС

Акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанка: Пасольства РФ у Кіеве закідалі яйкамі

6.03.2016 / 17:50

Nashaniva.com

Пасольства Расіі ў Кіеве закідалі яйкамі. Мітынгоўцы пачалі кідаць яйкі ў будынак амбасады з лозунгамі «Надзеі свабоду», паведамляе 112.ua і публікуе на сваім сайце відэа з акцыі.

Некалькі чалавек прарваліся праз агароджу пасольства. Да будынка таксама прыбылі супрацоўнікі Нацгвардыі.

Як паведаміла карэспандэнт тэлеканала «112 Украіна», мітынгоўцы патрабуюць вызваліць закладнікаў, а таксама разарваць эканамічныя адносіны з РФ. 

Першапачаткова акцыя ў падтрымку Саўчанка адбывалася на Майдане Незалежнасці. Пазней актывісты накіраваліся да амбасады РФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула