БЕЛ Ł РУС

МЗС Беларусі прапанавала Украіне правесці дадатковыя кансультацыі па ID-картах

6.03.2016 / 18:02

Беларусь прапанавала Украіне правесці дадатковыя кансультацыі па ID-картках, пры гэтым бязвізавы рэжым паміж краінамі цалкам захоўваецца. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык.

«Рэжым паездак паміж Беларуссю і Украінай, які прадугледжаны пагадненнем 2009 года, захоўваецца ў поўным аб'ёме. Аднак з улікам таго, што гэтым пагадненнем такі дакумент, як ID-картка, не абмеркаваны, мы прапанавалі украінскім партнёрам правесці дадатковыя кансультацыі па гэтым пытанні», — паведаміў Дзмітрый Мірончык.

Гл. таксама: МЗС Украіны адрэагавала на заяву Дзяржпагранкамітэта Беларусі пра новыя біяметрычныя пашпарты ўкраінцаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула