БЕЛ Ł РУС

У Іванаўскім раёне 32-гадовага вазніцу насмерць прыціснула трубамі, якія ён перавозіў

7.03.2016 / 18:32

6 сакавіка ноччу на прасёлкавай дарозе каля вёскі Канатоп у Брэсцкай вобласці знайшлі цела 32-гадовага мужчыны.

Паводле папярэдняй версіі мужчына загінуў у выніку няшчаснага выпадку.

Паводле інфармацыі прэс-службы УУС Брэсцкага аблвыканкама ў ноч з 5-га на 6-га сакавіка мужчына перавозіў на возе металічныя трубы. Каля вёскі Канатоп воз з'ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку вазніцу насмерць прыціснула паваленымі на яго трубамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула