БЕЛ Ł РУС

Серэна Уільямс шакаваная весткай пра Марыю Шарапаву

8.03.2016 / 21:52

Марыя Шарапава і Серэна Уільямс. Фота AP

Першая ракетка свету Серэна Уільямс заявіла, што шакаваная весткай пра тое, што расійская тэнісістка Марыя Шарапава не прайшла допінг-тэст.

«Як заявіла Марыя, яна гатовая ўзяць на сябе ўсю адказнасць, і я думаю, што яна прадэманстравала вялікую мужнасць і адвагу [зрабіўшы падобную заяву]», — сказала журналістам Уільямс у Нью-Ёрку.

Расійская тэнісістка Марыя Шарапава ў панядзелак заявіла, што ў студзені не прайшла тэст на допінг падчас турніру Вялікага шлема ў Аўстраліі. Паводле яе слоў, на працягу дзесяці гадоў яна прымала як лекі мілдранат, прапісаны яе сямейным лекарам, і не ведала, што яго забаранілі.

Марыя Шарапава і Серэна Уільямс сустракаліся на тэнісным корце 21 раз, толькі два з іх перамога даставалася расіянцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула