БЕЛ Ł РУС

Двайное забойства ў Нароўлі: у прыватным доме знойдзеныя целы брата і сястры

9.03.2016 / 12:24

5 сакавіка ў дзяжурную частку Нараўлянскага РАУС ад мясцовага жыхара паступіла паведамленне пра тое, што ў адным з прыватных дамоў знойдзена цела жанчыны без прыкмет жыцця. Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца здарэння, знайшла яшчэ адзін труп — яе брата.

Пакуль Следчы камітэт дае вельмі скупую інфармацыю па гэтай справе. Але вядома, што падазраваны ў злачынстве ўжо затрыманы. Гэта раней неаднаразова судзімы 31-гадовы мясцовы жыхар, які днямі выйшаў на волю.

Як паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, цяпер з падазраваным працуюць следчыя. Прызначаны шэраг экспертыз, дапытваюцца сведкі, высвятляюцца матывы здзейсненага злачынства.

Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 139 (забойства двух і больш чалавек).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула