БЕЛ Ł РУС

Удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў караюць штрафамі

9.03.2016 / 21:05

Актывіст Аб`яднанай грамадзянскай партыі, былы супрацоўнік міліцыі Мікалай Казлоў судом Цэнтральнага раёна Мінска 9 сакавіка аштрафаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 22 лютага на 50 базавых велічынь (10,5 млн рублёў), паведаміла прэс-сакратар партыі Ганна Красуліна.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, суд над якім таксама павінен быў прайсці 9 сакавіка, падаў хадайніцтва аб пераносе пасяджэння з-за таго, што ён цяпер знаходзіцца за мяжой. Хадайніцтва Лябедзька задаволенае, пасяджэнне суда перанесенае на 15 сакавіка (пачатак у 12.30).

Па інфармацыі «Радыё Свабода», сёння таксама завочна судзілі экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча і актывіста ІП Алеся Макаева, якія ўдзельнічалі ў мітынгу, — абодва аштрафаваныя на 10,5 млн рублёў. Штраф 3,5 млн рублёў таксама атрымаў удзельнік акцыі Алесь Абрамовіч.

Акцыі з патрабаваннем адмены ўказу № 222 аб прадпрымальніцкай дзейнасці, да якіх далучыліся лідары апазіцыі, прайшлі ў сталіцы 15, 22 і 28 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула