БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка аб праблеме пенсійнай рэформы: Не хацелася б з бухты-барахты

10.03.2016 / 13:20

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў пытанні павышэння пенсійнага ўзросту трэба ісці ад жыцця, улічваючы рэальныя працэсы ў дэмаграфічнай абстаноўцы і не пагаршаючы матэрыяльнае становішча.

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе, прысвечанай абмеркаванню пытанняў развіцця пенсійнай сістэмы.

На яго думку, на карысць гэтай меры ёсць два фактары.

Па-першае, значныя змены ў структуры грамадства, дзе колькасць работнікаў скарачаецца, а колькасць пенсіянераў пастаянна расце. Так, на 100 працуючых прыходзіцца больш за 60 пенсіянераў. Па словах кіраўніка дзяржавы, гэтая тэндэнцыя будзе абвастрацца і прапорцыі будуць разыходзіцца.

«Па-другое, дзякуючы нашай сацыяльна-эканамічнай палітыцы людзі сталі жыць даўжэй. Сярэдняя працягласць жыцця павялічылася ў параўнанні з 90-мі гадамі на 5 гадоў. Таму 55—60 гадоў — гэта нармальны ўзрост», — мяркуе ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго здзіўляе ў сацыялагічных даследаваннях, што працуючая частка насельніцтва нармальна ўспрымае павышэнне пенсійнага ўзросту, а не падтрымліваюць гэтую меру пенсіянеры.

«І я зразумеў, што ў нас ідэолагі і ўрад проста недапрацоўваюць.

Пенсіянерам трэба растлумачыць: не дай бог мы ўстанем перад фактам, што нам прыйдзецца паніжаць пенсію! — адзначыў кіраўнік краіны. — Вось гэтага нельга дапусціць. Таму што ў нашых пенсіянераў і так пенсіі невялікія. І скарачаць пенсіі ні ў якім разе нельга «. Ён дадаў, што, калі абмяркоўваўся гэтае пытанне з Прэзідэнтам Расіі, Уладзімір Пуцін адзначыў, што «нават у Расеі ўжо праглядаецца сітуацыя, што калі захоўваць пенсійны ўзрост на цяперашнім узроўні, а ў пенсійны фонд няма дастатковых паступленняў, то давядзецца паніжаць пенсію, таму што грошай не хапае, каб раздаць пенсіянерам».

Прэзідэнт закрануў і яшчэ адзін бок гэтай праблемы. Калі ў краіне пойдуць на павышэнне пенсійнага ўзросту, то неабходна будзе ствараць яшчэ больш працоўных месцаў.

І, на яго думку, гэта будзе добрым стымулам для стварэння працоўных месцаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта павінна не проста ўлічвацца, а быць добра пралічаным.

Кіраўнік дзяржавы таксама дадаў, што ў выпадку павышэння пенсійнага ўзросту гэты працэс будзе, хутчэй за ўсё, паэтапным, каб насельніцтва адаптавалася.

«Я даручаў адпаведным структурам правесці маніторынг грамадскай думкі. Ён ніякі пакуль.

Пакуль мне толькі на паперы ў дзве-тры старонкі дакладваюць пра нейкія этапы, што мы пройдзем да красавіка, да чэрвеня, а потым да жніўня ў перакананні насельніцтва. Насельніцтву ніякія этапы не патрэбныя. Людзям трэба казаць адно: вось на шалі вагаў плюсы, вось мінусы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Я не схільны сёння перабольшваць, што, вось, калі мы павысім пенсійны ўзрост, то перавернецца ўся краіна. Ды не, нічога не перавернецца. Проста, як у народзе кажуць, не хацелася б рабіць гэта з бухты-барахты і атрымаць некаторыя папрокі з боку нашага насельніцтва, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — трэба рабіць усё акуратна. і калі мы гаворым пра тое, што чалавек — галоўнае ў нашай палітыцы, трэба ўсё ж такі прыслухоўвацца да чалавека або пераконваць яго, як мы гэта і робім».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула