БЕЛ Ł РУС

Цэны на бензін следам за ростам акцызаў не павялічваюцца — «Белнафтахім»

11.03.2016 / 10:57

Белнафтахім «у гэтай сітуацыі не разглядае павышэння рознічных цэн на маторнае паліва, паведаміла БелТА прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.

«Павышэнне на 50% акцызаў на бензін і дызельнае паліва з'яўляецца адчувальным фактарам для эфектыўнасці функцыянавання нафтаперапрацоўчых заводаў, у цяперашні час доля акцызаў у цане аўтамабільнага паліва складае да 21%. У той жа час, прытрымліваючыся ўзважанай і сацыяльна адказнай цэнавай палітыкі, у дадзенай сітуацыі з улікам усіх фактараў канцэрн не разглядае павышэння рознічных цэн на маторнае паліва», — адзначыла Марына Касцючэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула