БЕЛ Ł РУС

Джолі і Піт плацяць $21 тысячу ў месяц за арэнду жылля

11.03.2016 / 18:47

Nashaniva.com

Вядомыя амерыканскія акцёры Анджаліна Джолі і Брэд Піт штомесяц аддаюць $21 тысячу за арэнду жылля, перадае US Weekly. Крыніца паведамляе, што зорнае сямейства пераехала ў Лондан, дзе і аддае такія грошы за жыллё, у лютым.

yahoo.com

Журналістам удалося высветліць, што славутая пара разам з дзецьмі пасялілася на беразе Тэмзы. Паведамляецца, што дом знаходзіцца ў ідэальным стане: яго фасад вытрыманы ў класічным стылі, а ўнутры размешчана восем спальных пакояў, басейн і спартзала.

Раней Джолі і Піт паведамлялі, што пераедуць жыць у Лондан на час здымак Брэда ў стужцы «Вайна светаў Z». У гэты час Анджаліна плануе заняцца гуманітарнымі пытаннямі і некаторымі палітычнымі аспектамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула