БЕЛ Ł РУС

Беларускі амбасадар узяў удзел ва ўшанаваньні памяці Касьцюшкі

21.04.2008 / 13:13

Паводле прэс-службы Пасольства Беларусі ў Польшчы

19 красавіка ў Варшаве адбыліся традыцыйныя мерапрыемствы, прысвечаныя 214-ай гадавіне касцюшкоўскага паўстання, арганізаваныя Польскім фондам імя Т.Касцюшкі і Таварыствам пабудовы помніка Т.Касцюшку ў Варшаве.

Адбылася ўрачыстая служба ў палявым касцёле Войска Польскага і ўскладанне кветак да скрыні з сэрцам Т. Касцюшкі ў Каралеўскім замку ў Варшаве, а таксама інсцэнізацыя касцюшкоўскага паўстання ў выкананні ваенна-гістарычных клубаў з Польшчы.

Ва ўскладанні кветак да скрыні з сэрцам Т. Касцюшкі ў Малахітавай зале Каралеўскага замку прынялі ўдзел прадстаўнікі Канцэлярыі Прэзідэнта Польшчы, Міністэрства абароны Польшчы, мэрыі Варшавы, Пасол Беларусі Павел Латушка, прадстаўнікі Брэсцкага аблвыканкама, польскіх грамадскіх арганізацый, ліцэяў і школ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула