БЕЛ Ł РУС

У Менску затрыманыя за наркотыкі студэнты

21.04.2008 / 15:51

Nashaniva.com

Распачата крымінальная справа, студэнт, а таксама студэнтка пэдунівэрсытэту, якія нібыта прывезьлі зь Вільні 693 таблеткі МДА (3,4‑метылендыяксіамфетамін), зьмешчаныя ў ізалятар часовага ўтрыманьня.


Крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў) распачата 18 красавіка ў дачыненні да 23‑гадовай студэнткі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка І. і 24‑гадовага студэнта Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільнюс) А., жыхароў Мінска.

Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, маладыя людзі былі затрыманы ў Мінску 17 красавіка пры правядзенні аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў па спыненні канала пастаўкі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў на тэрыторыю Беларусі. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі службаў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РУУС, УУС Мінаблвыканкама, МУС, спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС сумесна з вайскоўцамі пагранвойскаў.

Устаноўлена, што затрыманыя, будучы ў Вільнюсе, сумесна з яшчэ адным студэнтам ЕГУ, мінчанінам 1985 года нараджэння, В. з 14 па 17 красавіка набылі ў невядомай асобы пры неўстаноўленых акалічнасцях 693 таблеткі МДА (3,4‑метылендыяксіамфетамін) агульнай вагой 217,2693 грама. Сінтэтычны наркотык яны ўвезлі грамадскім транспартам у Беларусь, у Мінск, з мэтай далейшай рэалізацыі.

Затрыманыя змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Мера стрымання ў дачыненні да В. не абіралася.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула