БЕЛ Ł РУС

Пачаўся суд над падазраваным у забойстве Ірыны Кужэльнай

21.04.2008 / 15:58

Nashaniva.com

Слуханьні праходзяць у закрытым рэжыме.


Разгляд крымінальнай справы аб забойстве 7‑летняй Ірыны Кужэльнай пачаўся ў судзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці, паведамляе «Інтэрфакс».

Судовыя слуханні праходзяць у закрытым рэжыме.

Абвінавачваны ў забойстве сямігадовай дзяўчынкі псіхолага‑псіхіятрычнай экспертызай прызнаны псіхічнахворым.

У дачыненні да 29‑гадовага мінчука 3 студзеня 2008 гады была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 п. 2 арт. 139 (наўмыснае забойства загадзя малалетняй асобы ў бездапаможным стане) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Цела І.Кужэльнай, якая знікла напрыканцы лістапада 2007 года, было знойдзенаў Лагойскам раёне Мінскай вобласці 3 студзеня пад будаўнічым вагончыкам у 7 кіламетрах ад школы, дзе яна вучылася.

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула