У Берліне ўзарваўся аўтамабіль
У выніку выбуху аўтамабіля ў Берліне загінуў яго кіроўца. Паліцыя мяркуе, што ў машыне спрацавала выбуховае прыстасаванне.
AP
Аўтамабіль «Фальксваген Пасат» выбухнуў раніцай у аўторак на вуліцы Бісмаркштрасэ ў берлінскім раёне Шарлотэнбург, паведамляе Tagesspiegel са спасылкай на паліцыю. У выніку інцыдэнту загінуў кіроўца машыны.
У твітары сталічнай паліцыі гаворыцца, што «следчыя зыходзяць з таго, што ў машыне спрацавала выбуховае прыстасаванне.
Раён здарэння ачэплены. Паліцэйскія сапёры абследуюць машыну ў пошуках выбухоўкі.