БЕЛ Ł РУС

Амерыканскага студэнта, які сарваў плакат у КНДР, змусілі плакаць і прасіць літасці ў судзе ВІДЭА

16.03.2016 / 8:46

СГ

І пры гэтым усё адно асудзілі на 15 гадоў зняволення.

Арыштаваны ў КНДР амерыканскі студэнт Ота Фрэдэрык Вомбіер прысуджаны вярхоўным судом КНДР да 15 гадоў турэмнага зняволення. Яго абвінавацілі ў спробе «падарваць адзінства карэйскага народа».

Студэнт прыбыў у КНДР 25 снежня з Пекіна ў складзе тургрупы. Ноччу 1 студзеня ў прызначаным для замежных турыстаў гатэлі «Янгакто» ён сарваў са сцяны вывешаны там карэйскі агітплакат. Амерыканец цалкам прызнаў сваю віну, заявіўшы, што стаў «ахвярай варожай палітыкі амерыканскай адміністрацыі ў дачыненні да КНДР».

Ён заявіў, што здзейсніў гэтае злачынства па заданні Аб'яднанай метадысцкай царквы і што яму за гэта паабяцалі 10 тысяч даляраў.

«Я здзейсніў самую сур'ёзную памылку ў сваім жыцці», — сказаў на судзе Вомбіер.

Метадысцкая царква штата Паўночная Караліна ўжо заявіла, што такога верніка ў яе спісах няма.

Відэа і фоты з плачам амерыканца распаўсюдзілі ўсе паўночнакарэйскія СМІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула