Мінюст адмовіў у рэгістрацыі руху салідарнасці «Разам»
Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб'яднання «Рух салідарнасці «Разам». Пра гэта паведаміла прэс-служба аргкамітэта арганізацыі.
Мінюст прычапіўся да фармальных момантаў. У прыватнасці, адзначаецца, што спіс заснавальнікаў аб'яднання не змяшчае поўныя звесткі аб заснавальніках у частцы ўказання нумароў працоўных тэлефонаў.
Рух салідарнасці «Разам» зарэгістраваны ў Чэхіі, Польшчы і Літве. У Беларусі арганізацыя дзейнічае ў статусе аргкамітэта.