БЕЛ Ł РУС

Польшча плануе заплаціць ад 5 да 20 млрд даляраў за новую бранятэхніку 

16.03.2016 / 21:15

Аляксандр Гелагаеў 

Польскі ўрад хоча замяніць баявыя машыны пяхоты савецкай распрацоўкі (БМП-1 і БМП-2) новымі гусенічнымі машынамі, паведаміў намеснік міністра абароны Барташ Каўнацкі.

tanks-encyclopedia.com

«Гэта буйны праект на наступныя гадоў 10, які, па розных ацэнках, будзе каштаваць ад 20 да 80 млрд злотых, калі мы будзе набываць і больш лёгкую, і больш цяжкую тэхніку», — сказаў чыноўнік.

Цяпер у Польшчы больш за 1000 БМП абодвух тыпаў. Урад разглядае розныя варыянты ажыццяўлення праекта, але ў асноўным канцэнтруецца на тым, каб вытворчасць адбывалася ў Польшчы па ліцэнзіі ці праз стварэнне агульнага канцэрна.

Польшча актывізавала набыццё новых узбраенняў пасля пачатку агрэсіі РФ супраць Украіны ў 2014 годзе.

БМП-1 і БМП-2 складаюць пераважную большасць лёгкай бранятэхнікі беларускай арміі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула