БЕЛ Ł РУС

Выратаваў і з'ехаў. У Рагачове невядомы кіроўца вывеў з палаючага дома пенсіянера

18.03.2016 / 11:15

Паведамленне аб тым, што на вуліцы Зарэчнай раённага цэнтра гарыць дом, паступіла ўвечары 16 сакавіка.

Калі ратавальнікі прыехалі на месца выкліку, з-пад даху ўжо ішоў густы дым. Гаспадар быў на вуліцы.

Высветлілася, што ўладальніка жылля выратаваў кіроўца, які праязжджаў міма. Пасля таго як мужчына вывеў пенсіянера з палаючага дома, ён з'ехаў. Цяпер асобу бясстрашнага кіроўцы высвятляюць, паведамляе сайт МНС.

Пенсіянера з апёкамі 1-2 ступені 5% цела шпіталізавалі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула