БЕЛ Ł РУС

19 і 20 сакавіка ў Мінску не будуць хадзіць трамваі ў бок ДС «Возера»

18.03.2016 / 13:07

Nashaniva.com

У сувязі з абразаннем дрэў на ДС «Возера» 19 і 20 сакавіка закрываецца рух трамваяў у бок дадзенай дыспетчарскай станцыі. Пра гэта паведамляе «Сталічны транспарт і сувязь».

Так, 19 сакавіка, у суботу, і 20-га, у нядзелю, не будуць хадзіць трамваі № 3, 5 і 11. Замест іх пусцяць часовы аўтобус № 903 «Возера — З. Бядулі», а таксама павялічаць колькасць вагонаў на маршруце 6-га трамвая.

Праязныя на трамвай будуць дзейнічаць і ў аўтобусе № 903.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула