БЕЛ Ł РУС

У «ЛНР» затрымалі свайго «Бабая», які займаўся рабаваннямі і забойствамі

19.03.2016 / 10:45

Nashaniva.com

У акупаванай частцы Луганскай вобласці так званая «пракуратура ЛНР» затрымала грамадзяніна Уладзіміра Пятровіча Цімафеева па мянушцы «Бабай» і членаў яго злачыннай групоўкі.

Цімафееў лічыўся двайніком баевіка «ДНР» расейца Аляксандра Мажаева, які таксама меў мянушку «Бабай».

«На працягу доўгага перыяду часу Цімафееў і яго падзельнікі займаліся рабаваннямі, згвалтаваннямі і забойствамі на тэрыторыі горада Стаханава і яго прыгарада. Пры іх непасрэдным удзеле ажыццяўлялася выкраданне людзей, якіх катавалі з наступнай фізічнай расправай», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула