БЕЛ Ł РУС

Суд пачаў абвяшчаць прысуд Надзеі Саўчанцы

21.03.2016 / 11:19

Суд прызнаў Надзею Саўчанку вінаватай у гібелі расійскіх журналістаў у чэрвені 2014 г. пад Луганскам, паведамляе ria.ru.

tass.ru

Суд расійскага горада Данецк у панядзелак пачаў абвяшчаць прысуд украінскаму афіцэру Надзеі Саўчанцы, якую абвінавачваюць у датычнасці да гібелі расійскіх журналістаў.

У цяперашні час суддзя зачытвае фабулу абвінавачвання.

Расійскія следчыя абвінавачваюць украінку ў дачыненні да гібелі ў 2014 годзе двух расійскіх журналістаў у Луганскай вобласці Украіны.

Следства сцвярджала, што Надзея Саўчанка карэкціравала агонь артылерыі, пад якім загінулі расіяне.

Сама Саўчанка адмаўляе віну. Яе адвакаты настойваюць на невінаватасці падабароннай і сцвярджаюць, што яна трапіла ў палон раней, чым загінулі расійскія журналісты. Акрамя таго, Саўчанка заяўляе, што яе вывезлі на тэрыторыю Расіі сілай.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула