БЕЛ Ł РУС

Хлопец вадзіў дзяўчыну ў кайданках па цэнтры Гродна ФОТА

21.03.2016 / 12:45

Малады чалавек з прыкутай кайданкамі дзяўчынай выклікаў трывогу жыхароў Гродна: абвешчаны вышук, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У органы ўнутраных спраў 5 сакавіка звярнулася жыхарка абласнога цэнтра. Жанчына стала відавочцам дзіўнай сітуацыі. Яна бачыла, як па вуліцы малады чалавек вёў дзяўчыну ў кайданках. Гэта адбылося паблізу прыпынку грамадскага транспарту «Дом Мураўёва» па вул. Савецкай.

Па факце праводзіцца праверка, у тым ліку адпрацоўваецца крымінальная версія аб супрацьпраўных дзеяннях у адносінах да прадстаўніцы слабага полу. Мясцовых жыхароў, якія маюць якую-небудзь інфармацыяй, просяць звярнуцца ў міліцыю. На сайце абласнога УУС і ў сацыяльных сетках размясцілі фота шуканага хлопца. Праўда, ва УУС не выключаюць, што паводзіны маладых людзей могуць тлумачыцца розыгрышам ці, напрыклад, арыгінальнай прапановай рукі і сэрца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула