БЕЛ Ł РУС

Крадзеж у Шчучыне раскрылі па слядах ад мукі

21.03.2016 / 12:48

Рабаванне крамы ў Шчучыне здзейснена на выходных. Злодзей каменем разбіў вітрыну, пракраўся ўнутр і вынес прадукты харчавання, 18 пляшак спіртнога, а таксама прыхапіў 50 энергазберагальных лямпачак.

Аднак зламыснік не заўважыў, што адзін з пакетаў мукі разарваны. Мучны след прывёў праваахоўнікаў да возера, дзе яны знайшлі частку срадзеных прадуктаў.

Асобу падазраванага ўдалося высветліць па гарачых слядах. Ім аказаўся мясцовы жыхар, у мінулым судзімы за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання і аналагічныя крадзяжы з крамаў. Заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула