БЕЛ Ł РУС

Трамп выказаў сумнеў у неабходнасці існавання НАТА

22.03.2016 / 07:44

Кандыдат на пасаду прэзідэнта ЗША рэспубліканец Дональд Трамп заявіў на сустрэчы з рэдакцыйнай калегіяй газэты Washington Post, што выдаткі ЗША на НАТА павінны рэзка скараціцца.

НАТА, па словах Трампа, дорага абыходзіцца ЗША і краіна ўжо не можа сабе гэтага дазволіць.

На думку Трамп, НАТА неэфектыўная, а еўрапейскія саюзнікі ЗША робяць недастаткова, і гэта яскрава выявілася на прыкладзе расійска-ўкраінскага канфлікту. ЗША прыходзіцца ўвязвацца ў тое, што можа стаць «трэцяй сусветнай вайной» з Расіяй, сказаў мільярдэр.

У інтэрв'ю Сі-эн-эн Трамп заявіў, што НАТА была задумана ў часы, калі свет быў зусім іншым. «Трэба пераасэнсаваць. Захаваць НАТА, але магчыма, плаціць нашмат менш на яе падтрыманне», - дадаў ён.

На працягу 70 гадоў амерыканскія палітыкі разглядалі НАТА як найважнейшы замежны альянс ЗША. Вашынгтон нясе найбольшую долю расходаў, звязаных з дзейнасцю НАТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула