БЕЛ Ł РУС

Беларусь прынесла прабачэньні за затрыманьне літоўскіх журналістаў 25 Сакавіка

22.04.2008 / 21:05

Nashaniva.com

22 красавіка адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Вільні Уладзіміра Дражына з сакратаром літоўскага МЗС.

Як паведамляе прэс‑служба Міністэрства замежных спраў Літвы, 22 красавіка адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Вільнюсе Уладзіміра Дражына з сакратаром літоўскага МЗС.

«Пасол У.Дражын перадаў прабачэнні Беларусі за інцыдэнт, які адбыўся ў Мінску 25 сакавіка, калі беспадстаўна і з прымяненнем фізічнай сілы былі затрыманы журналісты службы навінаў Літоўскага радыё і тэлебачання, якія мелі акрэдытацыю Міністэрства замежных спраў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы.

Карэспандэнт Літоўскага радыё і тэлебачання Рута Рыбагаўскене і аператар Ёнас Грышконіс былі затрыманы падчас дэманстрацыі з нагоды Дня волі. Літоўскіх журналістаў пратрымалі ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска каля дзвюх гадзін і адпусцілі пасля высвятлення асобаў. У іх была канфіскавана відэакасета з адзнятым матэрыялам.

26 сакавіка ў МЗС Літвы быў выкліканы беларускі пасол Уладзімір Дражын. Яму ўручана нота з просьбай правесці дэталёвае расследаванне здарэння, даць тлумачэнні і вярнуць канфіскаваную відэаплёнку. Кіраўніцтва LTR таксама накіравала ў беларускае пасольства ліст з просьбай высветліць прычыны інцыдэнту, вярнуць канфіскаваную відэакасету і кампенсаваць урон за сапсаваную відэакамеру.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула