БЕЛ Ł РУС

Пасажыры Нацыянальнага аэрапорта Мінск з-за жарту могуць трапіць у турму

22.03.2016 / 10:21

Пасажыры Нацыянальнага аэрапорта Мінск з-за жарту могуць трапіць у турму, супрацоўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Марчанка.

«На працягу тыдня расіянін і беларус па чарзе пажартавалі ў аэрапорце, што нясуць з сабой выбуховае прыстасаванне. Мужчыны затрыманыя», — распавёў супрацоўнік прэс-службы.

У дачыненні да падазраваных распачата крымінальная справа па ч.1 арт.340 КК Беларусі (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы). Мужчынам пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула