«Выкрыкваў антыдзяржаўныя лозунгі» — «Якія?» — «Жыве Беларусь!» — «А як трэба?» — «Квітней, Беларусь»
Піша Святлана Калінкіна.
Леанід Кулакоў сёння распавёў. Ідзе над ім суд. Міліцыянт сведчыць: «Выкрыкваў антыдзяржаўныя лозунгі».
— Якія? — цікавіцца суддзя.
— «Жыве Беларусь!»
— А як трэба? — не сунімаецца суддзя.
— «Квітней, Беларусь».
Суддзя выпісаў штраф. Пасля ўсяго падышоў і паціснуў Лёню руку. Сказаў: «Трымайцеся!»
Увогуле, палата №6, і Кафка адпачывае.