МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам у Брусэлі пазбягаць грамадскіх месцаў і грамадскага транспарту
МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам у Брусэлі пазбягаць грамадскіх месцаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе замежнапалітычнага ведамства.
«У сувязі з выбухамі рэкамендуем грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Брусэлі, пазбягаць грамадскіх месцаў і выкарыстання грамадскага транспарту», — праінфармавалі ў МЗС.
Як паведамлялася, сёння ў Брусэлі ў аэрапорце і метро прагрымела серыя выбухаў. Ёсць загінулыя і параненыя. У сувязі са здарэннем Бельгія павышае ўзровень тэрарыстычнай пагрозы да найвышэйшага чацвёртага. Закрываецца метро, школы, дзіцячыя ўстановы.