БЕЛ Ł РУС

Збой у працы пластыкавых картак у Беларусі

22.03.2016 / 12:44

«Не магу з раніцы ні грошы ў банкамаце зняць, ні карткай расплаціцца!» — пішуць у інтэрнэце абураныя беларусы.

Мяркуючы па ўсім, прычына — у збоі працы Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, які абслугоўвае большасць аперацый па картках. У чым прычына збою і калі ўдасца яго ліквідаваць, пакуль невядома.

Пакуль банкі толькі самі папярэджваюць сваіх кліентаў, што зараз немагчыма ні зняць грошы з пластыка, ні расплаціцца карткай у краме або інтэрнэце.

— Паважаныя кліенты! У працы з аплатнымі карткамі назіраюцца збоі. Прыносім прабачэнні і рэкамендуем ажыццяўляць аперацыі пазней, — кажа аўтаадказчык ў кантакт-цэнтры Беларусбанка.

А БПС-Сбербанк дае на сваім сайце такое тлумачэнне:

— У сувязі з тэхналагічнымі работамі 22.03.2016 з 10-00 магчымыя перабоі ў працы дадаткаў Сбербанк Анлайн, Мабільны банк, інфакіёскаў і банкаматаў Банка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула