У выніку тэрактаў у Бельгіі пацярпелі больш за 100 чалавек
dh.be
У выніку двух выбухаў у аэрапорце Брусэля, па апошніх дадзеных, загінулі 11 чалавек, яшчэ 81 атрымаў раненні, паведаміла міністр аховы здароўя Бельгіі Мэгі дэ Блок.
У выніку выбуху, што адбыўся на станцыі «Мальбэк» у Брусэлі, загінулі, па дадзеных кампаніі-аператара метро STIB, 15 чалавек, яшчэ 55 атрымалі раненні.
***
22 сакавіка прыблізна 08:00 па мясцовым часе ў брусэльскім аэрапорце Завентэм адбыліся два выбухі. Пракуратура Бельгіі паведаміла, што ў аэрапорце дзейнічаў як мінімум адзін тэрарыст-смяротнік.
Каля 09:15 па мясцовым часе выбух адбыўся ў цягніку метро каля станцыі «Мальбэк» у Брусэлі, размешчанай недалёка ад будынка Еўракамісіі.
Прэм'ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль, выступаючы на прэс-канферэнцыі, заявіў, што ў аэрапорце і метро былі здзейснены тэракты.