БЕЛ Ł РУС

Польшча будзе спрашчаць візавыя працэдуры для беларусаў

22.03.2016 / 15:10

Польскі міністр замежных спраў наведаў візавы цэнтр Польшчы, які 18 сакавіка адкрыўся ў гандлёвым цэнтры «Галілеа» ў Мінску.

Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі азнаёміўся з працай візавага цэнтру, дзе адначасова працуюць 47 вокнаў для атрымання дакументаў на візу.

Вітальд Вашчыкоўскі сказаў журналістам беларускіх і польскіх СМІ, што МЗС Польшчы «робіць усё магчымае, каб спрасьціць працэдуру атрыманьня візаў у Польшчу для беларусаў».

Паводле міністра, цяпер выдачай візаў у Польшчу займаюцца на тэрыторыі Беларусі 12 установаў: 8 візавых цэнтраў, 3 консульскія ўстановы Польшчы і консульства Латвіі ў Віцебску.

«Візы не сталі таннейшыя, але патаннеў працэс іх атрымання, бо для многіх зніклі некаторыя матэрыяльныя праблемы, звязаныя з іх атрыманнем», — сказаў Вітальд Вашчыкоўскі.

Ён дадаў, што мае шэраг прапановаў да кіраўніцтва Беларусі, як палепшыць працэдуру атрымання візаў, але не раскрыў, якія гэта прапановы. Міністр сказаў, што гэта звязана з неабходнасцю ўвядзення біяметрычных пашпартоў у Беларусі і з павелічэннем штату консульскіх супрацоўнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула