БЕЛ Ł РУС

На міні-футбол Беларусь – Расія не пускаюць заўзятараў з Пагоняй

22.03.2016 / 18:27

ЗП

Сёння ў палацы спорта «Уручча» павінен адбыцца міні-футбольны матч плэй-оф да Чэмпіянату свету паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Расіі.

Як паведаміў нам заўзятар Зміцер Хведарук, на трыбуны не пускаюць тых, хто прыйшоў на гульню, маючы бел-чырвона-белую атрыбутыку, ці з Пагоняй. «Калі супрацоўнікі міліцыі пабачылі мой шалік з Пагоняй, то забаранілі ўваход на трыбуны», — сказаў Зміцер.

Хведарук за шалік з Пагоняй быў затрыманы на футбольным матчы Беларусь – Македонія ў кастрычніку летась. Тады заўзятар атрымаў штраф за нецэнзурную лаянку, перад гэтым правёўшы ноч у камеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула