БЕЛ Ł РУС

Самы прыгожы настаўнік матэматыкі ў свеце стаў мадэллю Armani

23.03.2016 / 9:46

Nashaniva.com

Фота: Armani

П'етра Баселі, 27-гадовы выкладчык матэматыкі ў University College London, перамог у міжнародным конкурсе на званне самага сэксуальнага настаўніка і ў якасці мадэлі падпісаў кантракт з модным домам Armani. Выкладчык атрымаў вядомасць дзякуючы сваім студэнтам, якія публікавалі яго фота ў сацсетках, паведамляе Mirror.

Баселі, ураджэнец горада Неграр у італьянскай правінцыі Верона і ўладальнік навуковай ступені PhD у галіне машынабудавання, ужо спрабаваў сябе ў якасці мадэлі Armani, калі яму было сем гадоў. Па прызнанні самога выкладчыка, ён заўсёды марыў аб мадэльнай кар'еры, але адмаўляўся ад яе, паколькі баяўся непаразумення калегаў у акадэмічным асяроддзі. На пытанне, як яму ўдаецца захоўваць добрую фізічную форму, Баселі адказаў, што для гэтага дастаткова рэгулярных трэніровак і строгай дыеты.

У цяперашні час Instagram сэксуальнага выкладчыка налічвае каля 900 тысяч падпісчыкаў.

Кампанія Giorgio Armani s.p.a. заснавана ў 1975 годзе італьянскім мадэльерам Джорджыа Армані і прадпрымальнікам Серджа Галеоці. Першую калекцыю пад сваім імем Армані прэзентаваў у 1974 годзе. У пачатку лютага 2016 года тварам адной з ліній дома Armani — Armani Collezioni — стала 17-гадовая мадэль з Грузіі Тако Нацвлішвілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула