БЕЛ Ł РУС

Сандэрс абышоў Клінтан на кокусах у Юце

23.03.2016 / 10:06

Прэтэндэнт на вылучэнне на пасаду прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Берні Сандэрс атрымаў перамогу на ўнутрыпартыйных выбарах у штаце Юта.

Такім чынам, на дадзены момант Сандэрс перамог у дзевяці штатах, а яго галоўная саперніца за права стаць кандыдатам ад дэмакратаў - экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан - у 15.

Сваю апошнюю перамогу Клінтан атрымала некалькі гадзін таму на праймерыз у Арызоне, дзе ад рэспубліканцаў перамог мільярдэр Дональд Трамп. У бліжэйшы час таксама павінны стаць вядомыя вынікі ўнутрыпартыйных выбараў дэмакратаў у Айдаха.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула