Лябедзька, Рымашэўскі і Губарэвіч у Еўрапарламенце апранулі майкі з Саўчанка ФОТАФАКТ
Беларускія апазіцыянеры прыйшлі ў Еўрапарламент у майках з партрэтамі Надзеі Саўчанка. Так яны выказалі салідарнасць з украінскай лётчыцай і засведчылі свой пратэст супраць прысуду да 22 гадоў зняволення.
Надзея Саўчанка заявіла, што збіраецца пачаць галадоўку праз 10 працоўных дзён пасля вынясення выраку — у выпадку калі ён набудзе моц.
Гэтымі днямі ў Брусэлі знаходзіцца дэлегацыя беларускіх палітыкаў у складзе Анатоля Лябедзькі, Аляксея Янукевіча, Уладзіміра Някляева, Міколы Статкевіча, Віталя Рымашэўскага, Ірыны Вештард, Юрася Губарэвіча, Сяргея Калякіна і Таццяны Караткевіч.
22 сакавіка ўсе яны ўзялі ўдзел у чарговым пасяджэнні працоўнай групы па Беларусі парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства»