БЕЛ Ł РУС

Названы імёны выканаўцаў тэракту ў аэрапорце Брусэля

23.03.2016 / 10:28

Тэракт у аэрапорце Брусэля здзейснілі грамадзяне Бельгіі браты Ібрагім і Халед Бакраві. Пра гэта паведамляе «Аль-Арабія» са спасылкай на бельгійскі тэлеканал RTBF.

Паведамляецца пра тое, што паліцыі было вядома пра братоў Бакраві яшчэ да брусэльскіх нападаў.

Раней паведамлялася, што ідуць пошукі трэцяга тэрарыста, ён на фота справа.

У выніку выбухаў у аэрапорце Завентэм, паводле апошніх афіцыйных звестак, загінулі 11 чалавек. Падчас тэракту на станцыі метро «Мальбек» — 20 чалавек.

Больш за 250 чалавек у выніку атакаў у аэрапорце і метро атрымалі раненні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула