БЕЛ Ł РУС

Міліцыя шукае абвінавачванага па «справе 17»

23.03.2016 / 14:34

У Мінскім гарадскім судзе працягваецца слуханне па «справе 17» аб буйной злачыннай групе па распаўсюджванні наркотыкаў. Абвінавачваны Валерый Страбкоў у суд не з'явіўся, цяпер яго шукаюць праваахоўныя органы.

Паводле слоў сваякоў абвінавачваных, апошнія дні Страбкоў прыходзіў на працэс нападпітку. Вядома, што напярэдадні ён зноў ўжываў алкаголь і ў выніку да будынка суда так і не змог дабрацца.

Суддзя Сяргей Хрыпач, які старшынствуе ў справе, заявіў, што захады па вышуку абвінавачанага зробленыя. «Спадзяемся, што на заўтра яго ў суд даставяць», — зазначыў суддзя.

Страбкоў абвінавачваецца ў захоўванні наркотыкаў без мэты збыту (ч. 1 арт. 328 КК). Сваю віну ён прызнаў цалкам. У адрозненне ад большасці падсудных па «справе 17» Страбкоў не ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА. Магчыма, пасля няяўкі ў суд мера стрымання ў адносінах да яго будзе змененая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула