БЕЛ Ł РУС

Жыццю трэцяга хлопчыка, які пацярпеў у выніку выбуху снарада, нічога не пагражае

24.03.2016 / 11:42

Жыццю трэцяга хлопчыка, што пацярпеў ад выбуху снарада ў Бярэзінскім раёне, нічога не пагражае. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

«Дзесяцігадовы хлопчык з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны, яго жыццю нічога не пагражае», - сказалі ў Следчым камітэце.

З дзіцем працуюць следчыя. «Па словах школьніка, дзеці гулялі з прадметам, падобным на боегалоўку снарада часоў Вялікай Айчыннай вайны», - дадалі ў ведамстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула