БЕЛ Ł РУС

Грамадзянін Емена атрымаў год за распусныя дзеянні ў дачыненні да гомельскіх школьніц

24.03.2016 / 16:33

Грамадзянін Емена, доктар адной з медыцынскіх устаноў Гомеля, прысуджаны да года пазбаўлення волі за распусныя дзеянні ў адносінах да дзвюх школьніц. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора Гомеля Алена Канаваленка.

Дадзенае рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна горада па ч.1 ст.169 КК. Паводле матэрыялаў следства, 50-гадовы мужчына з балкона кватэры ў Гомелі паклікаў да сябе двух дзяўчынак — 2002 і 2005 гадоў нараджэння. Пасля гэтага зняў штаны і здзейсніў распусныя дзеянні. Іншаземец прапанаваў дзяўчынкам узнагароджанне за прагляд такога «кіно».

Падсудны сваю віну поўнасцю адмаўляе, называючы паказанні дзяцей агаворам. У той жа час адна школьніца прызналася, што і раней іншаземец чапляўся да яе з непрыстойнасцямі. Праўда, яна баялася расказаць пра гэта бацькам.

Прысуд пакуль не набыў законную сілу, абвінавачаны яго абскардзіў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула