БЕЛ Ł РУС

Летась беларусам было выдадзена 753 тысячы шэнгенскіх віз

24.03.2016 / 17:27

У 2015 годзе грамадзянам Беларусі было выдадзена 753 637 шэнгенскіх віз, паведамляе сайт Еўракамісіі.

Пры гэтым 66,3% ад агульнай колькасці выдадзеных шэнгенскіх віз склалі шматразовыя — 499 999.

Адмоўлена ў выдачы шэнгенскай візы 0,3% беларусаў, якія звярнуліся па яе атрыманне. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у свеце.

Характэрна, што, да прыкладу, у 2013 годзе беларусам было выдадзена 777 813 шэнгенскіх віз. Было адмоўлена ў візе 0,8% ад агульнай колькасці грамадзян Беларусі, якія звярнуўся па яе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула