БЕЛ Ł РУС

Трое беларусаў пацярпелі ад тэрактаў у Бруселі

24.03.2016 / 19:17

Падчас тэрактаў у Бруселі пацярпелі трое грамадзян Беларусі, паведамляе беларускае МЗС.

«Пасля праведзенай працы па ідэнтыфікацыі пацярпелых ад тэрактаў сёння бельгійскі бок паведаміў пра шпіталізацыю трох грамадзян Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні на старонцы знешнепалітычнага ведамства ў твітары.

МЗС таксама паведамляе, што «сёння ж лячэбную ўстанову наведае консульскі супрацоўнік пасольства». «Наладжваецца кантакт са сваякамі пацярпелых», — заўважаецца ў паведамленні.

Пазней МЗС паведаміў, што беларускае пасольства звязалася з пацярпелымі і высветліла, што «яны атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні (парэз, баратраўма) і ўжо выпісаныя з лякарні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула