БЕЛ Ł РУС

Жыхару Мазыра, які забіў уласных дзяцей, выстаўлена абвінавачванне

26.03.2016 / 09:55

Абвінавачанне ў забойстве двух чалавек выстаўлена жыхару Мазыра.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Нагадаем, трагедыя адбылася 31 студзеня. У міліцыю Мазыра патэлефанаваў мужчына, які паведаміў пра тое, што ён забіў уласных дзяцей. Гэтая інфармацыя пацвердзілася пазней: у яго кватэры знайшлі целы 9-гадовай дзяўчынкі і яе 17-гадовага брата.

Пасля здзяйснення злачынства мазыранін спрабаваў забіць сябе. Ён выкінуўся з акна, аднак застаўся жывы.

У крыві падазраванага было выяўлена 2 праміле алкаголю. Яго даставілі ў рэанімацыю са шматлікімі траўмамі галавы, таза і хрыбетніка.

У мужчыны таксама дыягнаставана наяўнасць дэлірыйнага расстройства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула