Новы допінг-скандал у Расіі: чэмпіёнку свету па велатрэку злавілі на ўжыванні мельдонію
Допінг-пробы расійскіх велагоншчыкаў Анастасіі Чулковай і Паўла Якушэўскага выявілі ўжыванне мельдонію.
У Федэрацыя веласпорту Расіі ад каментароў адмовіліся.
Чулкова ў 2012 годзе выйграла гонку па ачках на чэмпіянаце свету ў Мельбурне.
Прэпарат мельдоній быў уключаны ў спіс забароненых прэпаратаў Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (ВАДА) ад 1 студзеня 2016 года. У сакавіку стала вядома, што допінг-пробы шэрагу расійскіх спартоўцаў выявілі ўжыванне мельдонію. Усяго, па паведамленнях ВАДА, з пачатку года было зроблена як мінімум 100 станоўчых допінг-пробаў.