БЕЛ Ł РУС

У Гродна канфіскавалі 250 кг насваю, увезенага з Расіі пад выглядам прыправы

26.03.2016 / 19:00

Больш за 250 кг насваю канфіскавалі супрацоўнікі міліцыі ў Гродне. Партыю наркотыку спрабавалі правезці пад выглядам прыправы.

Буйная партыя насваю была выяўленая ў аўтамабілі прыватнага транспартнага прадпрыемства. Спецыялізавалася прадпрыемства на рэйсах у Расію і дастаўцы адтуль закупленага індывідуальнымі прадпрымальнікамі тавару.

Пад выглядам прыправы ў грузавы адсек трапілі і скрынкі з насваем. Як мяркуецца, «бізнэс» арганізавалі кіроўцы прадпрыемства.

Канфіскаваная партыя — больш за 250 кг — адна з найбуйнейшых у гэтым годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула